У вёсцы пад Кобрынам мужчыну пераехалі два аўтамабілі
12.11.2018 10:53
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У вёсцы Кобрынскага раёна мужчына загінуў пасля двайнога наезду аўтамабіляў, паведамляе прэс-служба МУС.
ДТЗ адбылося 11 лістапада каля 18.20 у аграгарадку Дзівін. Кіроўца аўтамабіля "Рэно" не заўважыў, што на праезнай частцы ляжыць 61-гадовы мужчына і пераехаў яго. Потым на гэтага ж мужчыну наехала "Таёта". Вясковец памёр ад атрыманых траўмаў.
Паведамляецца, што на мужчыну былі флікеры.