Дзень прызыўніка ў Смаргонскай пагранічнай групе

Прызыўнікам паказваюць стралковую зброю.
Юнакі разам з прадстаўніком раённага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" наведалі музей Смаргонскай пагранічнай групы, паглядзелі ў клубе відэафільм аб пагранічнай службе, паслухалі інфармацыю аб навучальных установах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, дзе рыхтуюць афіцэраў-пагранічнікаў.
З цікавасцю паназіралі будучыя салдаты тэрміновай службы за паказальнымі выступленнямі чацвераногіх выхаванцаў кіналагічнага цэнтра, потым у суправаджэнні афіцэраў прайшліся па тэрыторыі часці, пабывалі ў каравульным гарадку, спыртыўнай зале, салдацкай сталовай. А завяршылася экскурсія на алеі Славы, каля абеліска.

Размова ў клубе часці.


Бельгійская аўчарка шукае наркотыкі.

Нямецкая аўчарка скача праз гімнастычны абруч.

Смірна!

Службовы сабака паваліў на зямлю і ўтрымлівае ўмоўнага парушальніка граніцы.

Затрыманне "злачынцы", які захапіў заложніцу і запатрабаваў, каб яму прадаставілі аўтамабіль.

У спартыўнай зале вайсковай часці.

У салдацкай сталовай.

Прызыўнікі наведалі каравульны гарадок.

На алеі Славы каля абеліска.
Фота аўтара.