На ферме "Супорница" ОАО "Турково" прошла акция по профилактике гриппа

Источник материала:  
09.11.2018 — Разное
>

На ферме "Супорница" ОАО "Турково" прошла акция по профилактике гриппа У раёне сфарміраваны выязныя брыгады па прафілактыцы грыпу. Да 1 снежня яны наведваюцца ў арганізацыі і сельгаспрадпрыемствы раёна з лекцыямі, тлумачаць, чым небяспечны грып.

Шостага лістапада ў рамках Дня жывёлавода на ферме “Супорніца” ААТ “Туркова” прайшла акцыя па прафілактыцы грыпу. Загадчык Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду Святлана ПАЛЯЧЭНКА расказала сяльчанам пра карысць вакцынацыі і разам з медсястрой Анастасіяй АЛЬХІМОВІЧ правяла папярэдні медыцынскі агляд.


Прышчэпкі атрымалі жадаючыя жывёлаводы. Яны праводзяць працэдуру пастаянна, бо ўсведамляюць перавагі — сталі менш хварэць.
Аднак многіх палохаюць наступствы вакцынацыі.


— Канешне, няма гарантыі, што пасля прышчэпкі не захварэеце. Але ва ўсялякім выпадку ўскладненняў хваробы не будзе, — адзначае Святлана Міхайлаўна. — Да таго ж, прафілактыка больш танная, чым лячэнне. Наймальніку таксама выгадна правесці імунізацыю падначаленых: памяншаецца іх часовая непрацаздольнасць. Важны фактар — падчас працэдуры трэба быць абсалютна здаровым. Калі ўвесці вакцыну хвораму чалавеку, можна атрымаць адваротны эфект.


Падчас акцыі вяскоўцы кансультаваліся па іншых пытаннях. Сярод іх хваробы касцёва-мышачнай сістэмы, праблемы з суставамі. Іх накіравалі на абследаванне ў Туркоўскую амбулаторыю і Дзісенскую бальніцу сястрынскага догляду.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена ВАРОНІНА.

←Не могут подтвердить, откуда деньги. Налоговики о том, сколько белорусов живет не по средствам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика