Напачатку тыдня ў Столінскім райвыканкаме адбыўся прыём грамадзян, што правёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб – загадчык асабістым прыёмам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Андрэевіч Ламаносаў.
На прыём прыйшлі 15 жыхароў горада і раёна. Агучваемыя пытанні тычыліся працаўладкавання, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выдзялення зямельных участкаў і ўсталявання іх межаў, работы пэўных сацыяльна-эканамічных сфер раёна і іншыя.
Як адзначыў Ігар Андрэевіч, у сваёй большасці пытанні характарызуюцца, як маючыя працэсуальны характар. Ні ў якім разе нельга казаць, што нейкая праблема глабальная, а нейкая – дробязь. Кожны чалавек мае права выказаць набалелае, прасіць пра дапамогу. Але неабходна і ўлічваць, што ведаючы пра свае правы, некаторыя грамадзяне не жадаюць чуць пра абавязкі.
Па ўсіх агучаных пытаннях дадзены тлумачэнні, усе яны ўзяты на кантроль, па некаторых жыхарамі напісаны заявы.
Тэкст і фота
Алены КЛІМУШКА