На праспекце Пераможцаў у Мінску скралі 24 туі
08.11.2018 17:53
—
Разное
Фота: TUT.by
У Мінску насупраць Футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў скралі 24 туі. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на “Мінскзелянбуд”, які звярнуўся з заявай аб крадзяжы ў міліцыю.
Месяц таму насупраць дома №75 к. 1 высадзілі два шэрагі дрэваў, а нядаўна частку з іх выкапалі. Мяркуецца, што гэта здарылася ў ноч з 4 на 5 лістапада.
Праваахоўнікі мяркуюць, што зламыснікі — гэта “нейкія адчайныя людзі”, бо праспект Пераможцаў праглядаецца ў камераў. “Мінскзелянбуд” спадзяецца, што злодзеяў знойдуць і яны будуць аплачваць пасадку новых раслінаў.
У Мінску выпадкаў з выкраданнем дрэваў не было даўно.