Відавочца выратаваў жанчыну на пажары ў Брэсцкім раёне
08.11.2018 09:24
—
Разное
Фота: МНС
На пажары, які здарыўся 7 лістапада ў вёсцы Малая Ракавіца Брэсцкага раёна, выратавалі жанчыну, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Паведамленне пра пажар жылога дома ратавальнікі атрымалі каля 16-й гадзіны. Прыбыўшы на месца яны пабачылі, што дом гарыць адкрытым полымем, дах у ім абрынуўся, а гаспадары знаходзяцца на вуліцы.
Гаспадаром дома быў 62-гадовы пенсіянер. Ён жыў разам з 60-гадовай жанчынай.
Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў пенсіянерку з палаючага дома вынес відавочца здарэння. 55-гадовы мужчына праязджаў міма пажару і знайшоў жанчыну на падлозе ў жылым пакоі. Лекары шпіталізавалі яе з тэрмічнымі апёкамі.
Агонь знішчыў дах, перакрыцце, а таксама пашкодзіў сцены і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца.