Амбасада Беларусі паведаміла пра трох загінулых у ДТЗ пад Калугай
06.11.2018 19:18
—
Разное

Фота: Ника ТВ
Ахвярамі дарожнага здарэння ў Калужскай вобласці Расіі стала трое беларусаў. Яшчэ 6 нашых суграмадзянаў трапілі ў лякарню, двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Яны ехалі ў мікрааўтобусе на заробкі. Гэтую інфармацыю пацвярджае амбасада Беларусі ў Расіі.
Паводле звестак, атрыманых дыпламатамі ад праваахоўнікаў, загінулі тры чалавекі 1967, 1973 і 1976 гадоў нараджэння. Шэсць чалавек дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы Калужскай і Маскоўскай абласцей. Амбасада скантактоўваецца са сваякамі загінулых і пацярпелых у ДТЗ.
Мікрааўтобус, у якім ехалі беларусы, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся там у дрэва. Праваахоўнікі мяркуюць, што кіроўца мог заснуць за рулём.