У Гомелі сабака-баксёр напаў на дзяцей у прысутнасці гаспадара

Источник материала:  
06.11.2018 15:15 — Разное
У Гомелі сабака-баксёр напаў на дзяцей у прысутнасці гаспадара
Фота з акаўнту міліцыі ў сацсетцы "Вконтакте"

У цэнтры Гомеля на двух васьмігадовых хлопчыкаў напаў сабака пароды баксёр. Пра гэтае здарэнне ў сацсетцы "Вконтакте" паведаміла УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Здарэнне адбылося ўдзень 3 лістапада на вуліцы Савецкай. Сабака ўкусіў аднаго хлопчыка за твар і правую руку, а другому парваў куртку.

Міліцыянты, якія прыбылі на месца выкліку, пабачылі, што сабака быў без ланцужка і напысніка. Побач з жывёлай быў нецвярозы 54-гадовы гаспадар сабакі.

Бацькі пацярпелых дзяцей падалі заявы ў міліцыю. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. 

←Возможность проявить себя. В Минске назван «Студент года»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика