Юбілей маладосці. Як у Мсціславе адсвяткавалі 100-годдзе камсамола
Автор
Ветэраны камсамольскай арганізацыі і члены БРСМ нашага раёна адсвяткавалі 100-годдзе УЛКСМ.
30 кастрычніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю камсамольскай арганізацыі. На яго былі запрошаны ветэраны маладзёжнага руху Мсціслаўшчыны, а таксама лепшыя актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Сярод выступоўцаў былі Аляксандр Пятроўскі, Ігар Мельнікаў, Уладзімір Змушко і Наталля Біскуп, якія расказалі пра тое, што прывяло іх у райкам камсамола, і павіншавалі прысутных са святам.
Пасля выступіла першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Кацярына Новікава. Яна расказала прысутным пра тое, чым зараз займаецца моладзь раёна і над якімі праектамі працуе.
Таксама ў межах свята былі ўзнагароджаны лепшыя пярвічныя арганізацыі раёна: ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мсціслава», ДУА «Разанцаўскі ВПК ДС-СШ» і пярвічка раённага спажывецкага таварыства, а таксама пераможцы раённых конкурсаў, якія былі прысвечаны юбілею маладзёжнага руху.