Тры беларусы-вахтавікі загінулі ў аўтааварыі пад Калугай
06.11.2018 11:53
—
Разное

Фота: МНС Расіі
Тры беларусы загінулі ў буйным ДТЗ у Калужскай вобласці Расіі зранку 6 лістапада, паведамляе тэлеканал АНТ.
Мікрааўтобус вёз рабочых з Гомельскай вобласці на вахту ў Маскву. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём.
Шасцёра чалавек дастаўленыя ў лякарню. Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, на месцы здарэння працавалі некалькі брыгад хуткай дапамогі, а таксама ратавальнікі.
Ёсць звесткі, нібыта кіроўца кіраваў машынай без адпачынку каля пяці гадзін.