Моладзь павінна змяніць свет. Удзельнікі сустрэчы з Прэзідэнтам напярэдадні камсамольскага юбілею падзяліліся ўражаннямі
29 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – сучасным працягам традыцый УЛКСМ.
Стагоддзе камсамола Прэзідэнт назваў знамянальным днём для ветэранаў арганізацыі, сучаснай моладзі, тых, хто працягвае традыцыі самага масавага маладзёжнага руху.
“Мы жадаем змяніць свет да лепшага, гэта асноўная задача моладзі”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі моладзі грамадскіх аб’яднанняў. У ліку актывістаў БРСМ прысутнічала таксама дэлегацыя Гомельскай вобласці, у якую ўвайшлі і нашы землякі – лідар райкама саюза моладзі Дар’я Туравец і інспектар РАНС Валянціна Яхно. У святочным канцэрце прыняў удзел таксама былы лідар райкамаў БПСМ і БРСМ Віталь Пілер.
Валянціна, якая з’яўляецца сакратаром першаснай арганізацыі БРСМ раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы:
– Больш за ўсё спадабалася, што Прэзідэнт надае шмат увагі развіццю моладзі, лічыцца з нашым меркаваннем і ўважліва слухае нашыя пажаданні. З моладдзю ён размаўляў адкрыта.
У сваю чаргу, Дар’я адзначыла, што на сустрэчы былі агучаны асноўныя задачы развіцця саюза моладзі, акрэслены метады вырашэння актуальных праблем:
– Было цікава паслухаць пра вопыт кіраўніка дзяржавы ў яго бытнасць камсамольцам. Не ўсё ўдавалася зрабіць з першага разу, і гэта зразумела. Агульнымі намаганнямі мы хутчэй зробім краіну больш зручнай для моладзі!
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота райкама БРСМ.