Бліжэйшымі днямі будзе без дажджоў і да +15
Фота: БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 6 лістапада, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе туман. Вецер абяцаюць паўднёва-ўсходні, умераны.
Уначы тэмпература паветра будзе +3...+9, па ўсходзе краіны пры праясненнях — ад 0 да 2 градусаў цяпла. Удзень яна падымецца да 7 вышэй за нуль па ўсходзе і да 15 са знакам "плюс" — па паўднёвым захадзе Беларусі.
7 лістапада таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад -2 па ўсходзе да +8 па захадзе краіны. Удзень ён падымецца да 6-12 цяпла, па паўднёва-заходняй частцы краіны будзе да 15 градусаў цяпла.
Не чакаецца ападкаў і 8 лістапада. Але ўначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад -3 па ўсходзе краіны да +6 па захадзе. Удзень будзе 5-10 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — 11-14 градусаў цяпла.