Праблема будзе вырашана

Источник материала:  
05.11.2018 — Разное

У райвыканкам і ва УКВП “Водаканал” паступіла шмат зваротаў па пытанні ачысткі шахтных калодзежаў, размешчаных на тэрыторыі сельскіх Саветаў. У сувязі з гэтым УКВП “Водаканал” паведамляе, што ў цяперашні час на прадпрыемстве адсутнічаюць абучаныя спецыялісты па ачыстцы калодзежаў і неабходнае абсталяванне. Але прыступіць да навучання патрэбных спецыялістаў плануецца напачатку лістапада сёлетняга года. Пасля завяршэння абучэння і набыцця неабходнага абсталявання прадпрыемства адновіць работы па ачыстцы шахтных калодзежаў.

←Встретят во всеоружии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика