У Зеленаборскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча-успамін «Не расстанусь с комсомолом, буду вечно молодым». Для ўдзельнікаў сустрэчы – гэта выдатная нагода ўспомніць маладосць, якая знайшла жывое ўвасабленне ў шматлікіх прамысловых, спартыўных і культурна-дасугавых аб’ектах, без якіх сёння цяжка ўявіць сучасную Беларусь. Падчас мерапрыемства яны таксама згадалі і пра мастацкія творы, прысвечаныя камсамолу: «Повесть о Зое и Шуре», «Как закалялась сталь», «Молодая гвардия», «Добровольцы» і інш. А выкананыя пад суправаджэнне  гітары песні сталі вясёлым дадаткам да цёплай сустрэчы.

Карр. « КС».