Школьнік з Жабінкаўскага раёна стукнуў у твар інспектара ДАІ

Источник материала:  
02.11.2018 18:21 — Разное
Школьнік з Жабінкаўскага раёна стукнуў у твар інспектара ДАІ
Фота: pixabay.com

11-класніка адной са школ Жабінкаўскага раёна падазраюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Здарэнне адбылося 24 кастрычніка. Экіпаж ДАІ ў Жабінцы атрымаў паведамленне пра ДТЗ каля санаторыя "Буг". На месцы выкліку інспектары пабачылі, як з месца аварыі спрабуюць уцячы дзяўчына і малады чалавек, які вёў матацыкл у руках.

Маладыя людзі не зрэагавалі на патрабаванне спыніцца, аднак даішнікі дагналі пару. Хлопец пацвердзіў факт ДТЗ і сказаў, што пачаў уцякаць, бо спалохаўся прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Высветлілася, што гэта п'яны 23-гадовы жыхар вёскі Залуззе. Медагляд паказаў у яго 2,2 праміле алкаголю.

Падчас афармлення ДТЗ з лесу выйшаў яшчэ адзін малады чалавек. Ён крытычна выказаўся на адрас даішнікаў і паспрабаваў перашкодзіць пісаць акт на вінаваўцаў ДТЗ. Інспектар зрабіў хлопцу заўвагу, а той у адказ стукнуў супрацоўніка ДАІ ў твар і ўцёк.

Нападнікам і быў 17-гадовы школьнік. Дарэчы, у яго ўжо ёсць судзімасць за прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Юнака затрымалі. Следчы камітэт пачаў на яго 31 кастрычніка крымінальную справу. 

←Ученые рассказали о неожиданной пользе кофе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика