На выходныя прагназуюцца туманы і дажджы

Источник материала:  
02.11.2018 15:22 — Разное
На выходныя прагназуюцца туманы і дажджы
Фота: БЕЛТА

Пераважна хмарнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 3 лістапада, паведамляе Белгідрамет

Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі будуць дажджы. Месцамі туман. Вецер уначы будзе паўднёвы, удзень — пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага. 

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +6 да +12 градусаў. Удзень будзе 9-15 вышэй за нуль.

У нядзелю, 4 лістапада, уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 0-7 са знакам "плюс", удзень — 5-12 градусаў цяпла.

←Лучше, чем в Германии: в Беларуси появятся супербыстрые электрозаправки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика