Прэм’ера дакумэнтальнага фільма, прысвечанага культавай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш

Источник материала:  
02.11.2018 — Разное
Прэм’ера дакумэнтальнага фільма, прысвечанага культавай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш

Сёння ў Празе падчас святкаваньня Дзядоў адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода, прысьвечанага культавай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш і яе мужу доктару Яну Геніюшу.

Галоўны герой фільма — унук Ларысы і Яна Геніюшаў Міхась, які вырашыў прайсці ня толькі праскімі сьцежкамі блізкіх продкаў. Разам з аўтарамі фільма Аленай Радкевіч і Аленай Ціхановіч ён наведаў гарады Вімпэрк і Пісэк — адрасы драматычных падзеяў у лёсе Геніюшаў, калі яны былі арыштаваныя і зняволеныя.

«Сёння я старэйшы, чым былі мае бабуля і дзядуля, калі выйшлі з Гулагу — кажа Міхась Геніюш, — і я разумею цяпер, чаму яны нічога пра гэта не хацелі расказваць».

70 гадоў таму, калі да ўлады ў Чэхаславаччыне прыйшлі камуністы, Ян і Ларыса Геніюшы былі пазбаўленыя грамадзянства і выдадзеныя ў СССР. Доктар і паэтка былі засуджаныя ў Менску на 25 гадоў Гулагу за антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць, нягледзячы на тое, што жылі ў эміграцыі і савецкімі грамадзянамі ніколі не былі.

←Эксперты рассказали, что большинство домашних кошек кормят неправильно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика