ДТЗ у Кіраўскім раёне: кіроўца загінуў, пасажырка ў бальніцы
02.11.2018 11:04
—
Разное

Фота МНС
Увечары 1 лістапада ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці сутыкнуліся мікрааўтобус "Мерсэдэс Спрынтар" і фура "Мерсэдэс Актрас". Смяротнае ДТЗ адбылося на аўтадарозе Кіраўск — Бабруйск. Ратавальнікі, якія прыбылі на на месца трагедыі, дасталі з мікрааўтобуса цела кіроўцы 1966 года нараджэння. Пасажырку 1973 года нараджэння шпіталізавалі.
Як паведамілі ў МУС, фурай кіраваў жыхар Магілёва, які выехаў на сустрэчную паласу. Загінулы кіроўца раней жыў у вёсцы Альшаны Столінскага раёна.
Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляе ДАІ Кіраўскага РАУС.