Встреча с Президентом – стимул работать ещё лучше! О своих впечатлениях о мероприятии, посвящённом 100-летию комсомола, рассказывает первый секретарь Ушачского РК БРСМ Рита Хрипель

Источник материала:  
02.11.2018 — Разное

29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з актывістамі БРСМ і ветэранамі камсамола, прымеркаваная да 100-годдзя ВЛКСМ. Сярод удзельнікаў мерапрыемства была і прадстаўніца нашага раёна – першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель. Мы папрасілі дзяўчыну падзяліцца ўражаннямі ад гэтай падзеі. Встреча с Президентом – стимул работать ещё лучше! О своих впечатлениях о мероприятии, посвящённом 100-летию комсомола, рассказывает первый секретарь Ушачского РК БРСМ Рита Хрипель

– Трапіць на такое знакавае мерапрыемства, пачуць прамову кіраўніка краіны, паўдзельнічаць у абмеркаванні актуальных пытанняў – гэта адначасова і вялікі гонар, і сур’ёзная адказнасць, а таму перад пачаткам сустрэчы мы адчулі хваляванне. Аднак яно хутка знікла, бо з самага пачатку сустрэчы Прэзідэнт задаў нашым зносінам нефармальны тон. Напрыклад, прызнаўся, што на ўсялякі выпадак прыхапіў з сабой камсамольскі білет, расказаў, што на працягу некалькіх год быў звязаны з камсамольскай работай. Аляксандр Рыгоравіч прыгадаў гісторыю і традыцыі камсамола і падкрэсліў, што і раней, і зараз галоўным памкненнем моладзі было змяніць свет да лепшага. Ён адзначыў, што калі распаўся СССР і новыя дзяржавы перакрэслілі гісторыю камсамола, мы падхапілі яго сцяг, захавалі маладзёжную арганізацыю. Зараз жа да разумення правільнасці гэтага шляху прыйшлі і іншыя.

Прэзідэнт шчыра і змястоўна адказаў на розныя нашы пытанні. Так, напрыклад, прадстаўнік дэлегацыі Віцебскай вобласці, кіраўнік студатрада Полацкага дзяржуніверсітэта, адзначыў, што работы на Беларускай АЭС, якія не патрабуюць спецыяльнай кваліфікацыі, ужо практычна завершаны, а таму неабходна падабраць новы аб’ект, які стане маладзёжнай будоўляй. Аляксандр Рыгоравіч цалкам падтрымаў ініцыятыву, а таксама прапанаваў ствараць маладзёжныя працоўныя брыгады, больш смела ўдзельнічаць ва ўмацаванні эканомікі краіны.
Встреча с Президентом – стимул работать ещё лучше! О своих впечатлениях о мероприятии, посвящённом 100-летию комсомола, рассказывает первый секретарь Ушачского РК БРСМ Рита Хрипель

Спадабалася кіраўніку дзяржавы і патрыятычная прапанова дзяўчыны, якая прыйшла на сустрэчу з нацыянальным сцягам. Як аказалася, гэта своеасаблівая рэліквія, з якой члены яе сям’і адпраўляюцца ў падарожжы па свеце, у прыватнасці, разгарнулі гэты сцяг, узняўшыся на вышэйшую гару Афрыкі Кіліманджара. “Лічу, што дзяржаўны сцяг павінен быць ва ўсіх дамах – можна было б падчас перапісу насельніцтва зрабіць такі падарунак кожнай сям’і”, – прапанавала ўдзельніца сустрэчы.

Канструктыўнай падалася ўсім і ідэя стварыць у населеных пунктах паркі сямейных дрэў, дзе б людзі маглі ў гонар знамянальнай падзеі – вяселля, нараджэння дзіцяці – пасадзіць памятнае дрэўца. Шчыра кажучы, ідэю стварэння падобнай алеі ва Ушачах нядаўна разглядалі і мы ў райкаме БРСМ – было б дарэчы ажыццявіць яе у рамках мерапрыемстваў Года малой радзімы.

Вельмі запамінальным асабіста для мяне момантам сустрэчы стала гутарка Прэзідэнта з маленькай гераіняй папулярнай перадачы “Лучше всех” Насцяй Ванеевай, якая “прасвятліла” вядучага Максіма Галкіна наконт таго, што яе Радзіму варта называць не “Белоруссия”, а “Беларусь”. Маленькая цымбалістка атрымала ад Прэзідэнта персанальнае запрашэнне на Галоўную ёлку краіны, у адказ на што прапанавала яму прыехаць на юбілей смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў.

Увогуле ж хачу сказаць, што сустрэча з кіраўніком дзяржавы была вельмі карыснай, зарадзіла энтузіязмам і новымі ідэямі, падмацавала мае меркаванні ў многіх пытаннях. Так, напрыклад, вельмі важнай лічу думку Прэзідэнта, што не трэба нікога сілай цягнуць у нашу арганізацыю. Каб рэальна ўплываць на моладзь, неабходна ведаць яе захапленні і схільнасці, быць на крок наперадзе. І, канечне, самым небяспечным ворагам у нашай дзейнасці з’яўляецца фармалізм. Заахвочваць варта не словамі, а справамі, каб маладыя людзі бачылі, што з намі цікава, перспектыўна і карысна.

Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ.

←Ставка на развитие предпринимательства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика