Ад Шумілінскага раёна прыняць удзел у сустрэчы Прэзідэнта з актывам БРСМ выпаў гонар Вользе Баранавай

Источник материала:  
02.11.2018 — Разное
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з актывістамі БРСМ і камсамола
29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці адбылася сустрэча Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прымеркаваная да 100-годдзя з дня ўтварэння УЛКСМ.
Ад Шумілінскага раёна прыняць удзел у сустрэчы Прэзідэнта з актывам БРСМ  выпаў гонар  Вользе Баранавай
На юбілейную сустрэчу сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў камсамольцаў: ад ветэранаў руху да сённяшніх пераемнікаў камсамола – актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ад Шумілінскага раёна прыняць удзел у падобнай падзеі выпаў гонар другому сакратару райкама ГА БРСМ намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Обальскай СШ Вользе Баранавай.
– Найперш хочацца сказаць, што я засталася вельмі ўражана паездкай, сустрэчай з Прэзідэнтам краіны ў Палацы Незалежнасці, – падзялілася Вольга. – Упершыню мне давялося прымаць удзел у такіх урачыстасцях. З самага пачатку Аляксандр Рыгоравіч задаў сустрэчы нефармальны тон, шчыра і адкрыта адказаў на шматлікія пытанні маладых людзей, выслухаў іх прапановы. Наогул сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы, лёгка і нязмушана. Завяршылася яна сумесным выкананнем песень камсамольскіх часоў “Каманда маладосці нашай” і “Песні пра трывожную маладосць”, якія разам з моладдзю падхапіў і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Вольга прызналася, што ў яе засталося выразнае адчуванне таго, што кіраўнік краіны падтрымлівае маладзёжную арганізацыю, ён чуе моладзь, слухае яе і вітае тыя ініцыятывы, якія зыходзяць ад моладзі па многіх напрамках дзейнасці. Прэзідэнт лічыць неабходным павышаць у краіне ролю маладзёжнага руху і дакладна вызначыцца з асноўнымі напрамкамі работы БРСМ.
Вольга Баранава разам з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства наведала шматлікія выставы ў фае Палаца Незалежнасці, экспазіцыя якіх тэматычна была падзелена на тры напрамкі : “Беларусь – крыніца натхнення”, “ІТ. Крэатыўная прастора” і “Будучае радзімы будаваць маладым”. Пасля адбыўся святочны канцэрт з удзелам зорак  эстрады.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №85 ад 02.11.2018 г.
←Трамп намерен ужесточить правила предоставления убежища в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика