Супрацоўніцтва з ЗША

Источник материала:  
02.11.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на паступовае паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Ааранам Уэсам Мітчэлам.

Супрацоўніцтва  з ЗША

«Ужо сам факт вашага знаходжання ў сталіцы Беларусі сведчыць пра многае. Асабіста я вельмі разлічваю, што гэта будзе сапраўды гістарычны візіт, з якога пачнецца, няхай паступовы і павольны, выхад з таго стану, у якім знаходзяцца беларуска-амерыканскія адносіны», — сказаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам адбыліся сур’ёзныя зрухі ў двухбаковых адносінах. «Але я іх не назваў бы кардынальнымі змяненнямі, якіх патрабуе час у гэтым рэгіёне», — сказаў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў прыхільнасць да суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і адзначыў гатоўнасць краіны развіваць адносіны з партнёрамі ў розных рэгіёнах свету. «Мы і праводзім такую палітыку: суверэнная і незалежная Беларусь, нягледзячы на тое, Еўрасаюз гэта, Кітайская Народная Рэспубліка, Злучаныя Штаты або Расія (адносіны з гэтымі краінамі. — Заўвага БелТА). Мы хочам быць суверэннымі і незалежнымі, і ў гэтых адносінах мы аднолькава набліжаны да ўсіх цэнтраў сілы нашай планеты. Нават у самы складаны час нашых адносін я не пераставаў гаварыць аб тым, што мы вельмі зацікаўлены ў добрых адносінах з вашай краінай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Мы хочам быць не проста адкрытымі для ўсяго свету, праводзіць адкрытую палітыку, — мы хочам быць прадказальнымі. Мы ніколі не змянялі гэтым прынцыпам. Таму да нас нармальна ставяцца многія краіны свету. Так, напэўна, і ЗША ацанілі нашу шчырасць у гэтай палітыцы, — дадаў Кіраўнік дзяржавы. — Калі мы з вамі рушым наперад у нашых адносінах, я вам абяцаю, што беларусы ў вас будуць самымі надзейнымі, сумленнымі і шчырымі партнёрамі».

Прэзідэнт таксама адзначыў вопыт Аарана Уэса Мітчэла і яго веданне праблем рэгіёна. «Мы ведаем ваша стаўленне, вашай краіны да гэтых праблем. Думаю, што вы ўдзеліце больш увагі вырашэнню гэтых праблем як вядучая краіна свету. Калі мы будзем запатрабаваны ў вырашэнні самых складаных праблем у Еўропе, асабліва ва Усходняй Еўропе, мы гатовы да гэтага», — заявіў беларускі лідар.

У сваю чаргу, памочнік дзяржсакратара ЗША падзякаваў за гасціннасць і падкрэсліў значэнне, якое ЗША ўдзяляюць пытанню незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Средний возраст белорусских мужчин 37,5 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика