У Брэсце "Пежо" ўрэзалася ў тралейбус (фота)
01.11.2018 12:46
—
Разное
Фота: gaibrest.by
ДТЗ з удзелам "Пежо" і тралейбуса адбылося ў Брэсце зранку 31 кастрычніка, паведамляе gaibrest.by.
35-гадовы брастаўчанін ехаў на аўто па вуліцы Маскоўскай ў напрамку ад вуліцы Гродзенскай да вуліцы Медыцынскай. Насупраць АЗС "Беларусьнафта" яго аўтамабіль урэзаўся ў тралейбус маршруту №1, які рухаўся ў спадарожным напрамку.
Кіроўца "Пежо 206" пры аварыі атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў гарадскую лякарню хуткай дапамогі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.