2 лістапада ў Беларусі месцамі чакаюцца дажджы
01.11.2018 13:34
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Пераважна хмарнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пятніцу, 2 лістапада, перадае Белгідрамет.
Уначы істотных ападкаў не прагназуецца, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі чакаецца туман. Вецер будзе паўднёвы ўмераны.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 5 да 11 градусаў цяпла, удзень ён падымецца да 7-13 са знакам "плюс". Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе краіны — 14-18 вышэй за нуль.