Конкурс среди школ Беларуси "Героям петь легко"
“Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб’явілі конкурс сярод школ Беларусі “Героям спяваць лёгка” на лепшы кліп пра асобны збор адходаў на песню з вядомай сацыяльнай рэкламы “Каб Планету нам ратаваць”.
Паўдзельнічаць могуць усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Перамогуць чатыры школы, якія прадставяць найбольш цікавыя кліпы. Лепшыя работы размесцяць на YouTube-канале target99Belarus для публічнага прагляду. Установы адукацыі, якія зоймуць прызавыя месцы, атрымаюць у падарунак камплекты музычнага, мультымедыйнага абсталявання, экалагічныя наборы для ўсіх вучняў ад персанажаў рэкламных ролікаў “Наш клопат, а не янота” і супергероя Экамэна.
Трэба правесці інфармацыйны час пра адказныя адносіны да адходаў з вучнямі малодшых класаў. Самыя цікавыя моманты сфатаграфаваць. Яшчэ адна ўмова—зняць відэакліп, дзе не менш за шэсць школьнікаў любых класаў спяваюць песню “Каб планету нам ратаваць”. Паказаць, як важна збіраць бытавыя адходы асобна. Кліпы дасылайце на электронны адрас target99by@gmail.com разам з заяўкай на ўдзел, або ў ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, вул. Кальварыйская, д. 25, пакой 200, індэкс 220073, г. Мінск.
Заяўкі на ўдзел і конкурсныя работы прымаюцца да 31 кастрычніка ўключна. З 1 да 26 лістапада журы ацэньвае відэаролікі (па якасці выканання песні, арыгінальнасці роліка, яго інфарматыўнасці і пераканаўчасці) і вызначае лепшыя. Узнагародзяць пераможцаў з 27 лістапада да 17 снежня.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс на сайце руху “Мэта 99” у раздзеле “Інфармацыя”.