Ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыны на школьных канікулах працуюць лагеры з дзённым знаходжаннем школьнікаў

Источник материала:  
31.10.2018 — Разное

Ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыны на школьных канікулах працуюць лагеры з дзённым знаходжаннем школьнікаў

Падчас восеньскіх школьных канікулаў, пачынаючы з учарашняга дня і па 7 лістапада ўключна, ва ўсіх установах адукацыі раёна працуюць лагеры з дзённым знаходжаннем для школьнікаў. Усяго ў гэты перыяд аздараўленне пройдуць 210 рабят.
Для школьнікаў арганізавана трохразовае збалансаванае харчаванне, меню хлопчыкаў і дзяўчынак плануецца разнастаіць вітаміннай прадукцыяй.
Для таго, каб восеньскія канікулы сталі часам цікавых і карысных спраў, распрацаваны план мерапрыемстваў па прыцягненні школьнікаў да вядзення здаровага ладу жыцця: арганізоўваюцца спартыўныя спаборніцтвы, рабяты гуляюць у валейбол, баскетбол, тэніс і інш. У плане — правя­дзенне розных выхаваўчых, развіваючых і інтэлектуальна-забаўляльных мерапрыемстваў, цікавых экскурсій і сустрэч.
Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, першачарговае права на залічэнне ў лагеры з дзённым знаходжаннем для школьнікаў мелі рабяты з мнагадзетных, няпоўных, малазабяспечаных сем’яў, дзеці-сіроты і тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным стане або на рознага роду ўліках.

←"Ересь несусветная". В БРСМ прокомментировали скандальное видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика