Скоро холода! А ваша печь готова к отопительному сезону?

Источник материала:  
31.10.2018 — Разное

А ваша печ гатова да сезона?
Наперадзе месяцы халоднай восені і зімы, калі без абагравання жылля не абысціся. Менавіта ў гэты перыяд павялічваецца колькасць пажараў, якія забіраюць жыцці дарослых, дзяцей і нават цэлых сем’яў. Пра асноўныя правілы эксплуатацыі і падрыхтоўкі печаў нагадвае інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ушацкага РАНС Віталь Васільевіч Карэйша:
Перад пачаткам сезона печ, дымавыя каналы ў межах памяшкання і дымавыя трубы на гарышчы неабходна пабяліць, каб на белым фоне можна было заўважыць расколіны, якія з’яўляюцца з часам.
Ачысціце дымавыя трубы ад сажы. Рабіць гэта варта не радзей аднаго разу ў два месяцы на працягу ацяпляльнага сезона.
Перад топкай на падлозе павінен быць абавязкова прыбіты металічны ліст памерам 50х70 сантыметраў.
Няправільна тапіць печ па тры-чатыры гадзіны без перапынку. Лепш прапаліце яе два-тры разы на дзень і не менш чым за 2 гадзіны да сну. Не спяшайцеся закрываць заслонку, калі ў печы яшчэ штосьці тлее – ад угарнага газу можна атрымаць смяротнае атручванне і не прачнуцца.
Нельга тапіць печы з адкрытымі дзверцамі, выкарыстоўваць для распальвання гаручыя вадкасці, а таксама дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі.
Забараняецца сушыць і складзіраваць на печах і на адлегласці менш за 1,25 м ад топачных адтулін паліва, адзенне, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы. Нельга пакідаць без нагляду печ, якая топіцца, ці даручаць гэтую справу дзецям.

Паважаныя жыхары раёна! Да наступлення моцных халадоў ліквідуйце наяўныя недахопы, паклапаціцеся аб спраўнасці печаў у домаўладаннях сваіх пажылых бацькоў ці сваякоў.

←Обыграть БАТЭ, или Последний, призрачный шанс для брестского "Динамо" попасть в Лигу Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика