Два мінчукі скралі канапу пры пераездзе
30.10.2018 15:44
—
Разное
Фота: pixabay.com
У мінскую міліцыю звярнулася жанчына з заявай, што ў яе скралі канапу, якая каштуе каля 300 рублёў, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.
Здарэнне адбылося 1 кастрычніка, калі жанчына пераязджала на іншую кватэру і выносіла для пераезду рэчы на вуліцу. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі, што канапу скралі два мінчукі — 56-гадовы сантэхнік, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, і яго 45-гадовы знаёмы.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж. Максімальнае пакаранне, якое пагражае мужчынам, — да трох гадоў пазбаўлення волі.