Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
30.10.2018 — Разное

РАУС

На мінулым тыдні выяўлена 7 трупаў без бачных прыкмет гвалтоўнай смер-ці. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, якія хаваліся ад суда і следства. Асіпаўчанка, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, паведаміла, што нецвярозы муж схапіў яе за шыю і пагражаў забойствам; жыхар Ясеня — аб тым, што яму пагражаў забойствам цесць. 24 чысла ў бальніцу дастаўлена 18-гадовая дзяўчына пасля спробы суіцыду; на наступны дзень шпіталізавана жыхарка Цэлі, збітая сужыцелем. АБЭЗ на тэрыторыі маш-двара сельгаспрадпрыемства выяўлены факт захоўвання 5570 кг неапрыходаванага лому чорнага металу; гэтым жа падраздзяленнем у кастрычніку ў мэтах процідзеяння незаконнаму абароту фальсіфікаванай і кантрафактнай спірта-змяшчальнай прадукцыі на тэрыторыі раёна канфіскавана 30 літраў вадкасці з  утрыманнем спірту, да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 3 арт. 12.27 КаАП краіны прыцягнуты 1 грама-дзянін.

РАСК

Тры крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да 30-гадовага непрацуючага асіпаўчаніна, які ў чэрвені-жніўні з раней выкра-дзенай банкаўскай карткі зняў 710 рублёў.

6 кустоў ядлоўца выкрадзена з дачнага ўчастка ў САТ “Баравінка”.

Раней судзімы жыхар Дзяржынскага раёна, які адбывае пакаранне ў вы-праўленчай установе адкрытага тыпу, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення з хуліганскіх намераў разбіў 3 бутэлькі са спірт-ным у гандлёвай зале магазіна «Доброном».

ДАI

27 кастрычніка 18-гадовы жыхар Вяззя перамя-шчаўся на “Рэно” па вул. Першамайскай, не прадаставіў перавагу службоваму аўтамабілю дзяржаўтаінспекцыі, які рухаўся па вул. Каралёва, і сутыкнуўся з ім.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа. Да адказнасці прыцягнута 9 парушальнікаў ПДР, 7 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, па 2 тых, што ўчынілі дробныя хуліганства і крадзяжы ці іншыя правапарушэнні.

РАНС

У ходзе рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам!», якая праводзіцца па 2 лістапада, абследавана 1124 домаўладанні і кватэры, у тым ліку 58, дзе пражываюць сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; праведзена 17 рэйдаў і 16 сельскіх (дваровых) сходаў і інш.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і лесакарыстання.

←Дальнобойщики - в очередь! Несколько дней на польские дороги не будут пускать грузовики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика