На повестке дня шумилинских аграриев – осенняя вспашка полей
30.10.2018
—
Разное
Зараз асноўная работа на палетках ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах – уздым зябліва. Нашаму раёну даведзена заданне ўзараць на зіму 13 тысяч гектараў.
На канец мінулага тыдня было ўзнята зябліва 33% да патрэбнага. Гэтая лічба не можа задавальняць. Гэта добра, калі яшчэ і лістапад будзе цёплым, а калі прыціснуць маразы, то не паспеем справіцца з заданнем. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся не толькі на раённым узроўні, але і на абласным. “На нядаўнім пасяджэнні аблвыканкама ўсім раёнам была пастаўлена задача максімальна паскорыць работы па ўздыме зябліва, – расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Раман Прасветаў. – Дзеля гэтага рэкамендавана па максімуму выкарыстоўваць трактары і плугі гаспадарак, па магчымасці арганізаваць работу ў дзве-тры змены”.
Кожны дзень у гаспадарках раёна на ворыве працуе па дваццаць трактароў з васьмікорпуснымі і чатырохкорпуснымі плугамі. Механізатары стараюцца, але праблема ў тым, што многія МТЗ далёка не новыя і часта псуюцца. Да таго ж, запасных запчастак не ў кожнай гаспадарцы ўволю…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №84 ад 30.10.2018 г.