Праверка выявіла парушэнні

Источник материала:  
28.10.2018 — Разное

Супрацоўнікі РАНС кантралююць абарот прадукцыі, што падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці патрабаванням пажарнай бяспекі. З гэтай нагоды былі наведаны гандлёвыя аб’екты Петрыкава.

На двух аб’ектах, што належаць ПГУП “Анімакс” і ПГУП “Мегагандальмаркет”, былі выяўлены факты гандлю вогне-біяахоўнымі сродкамі для прапіткі драўніны. Гэтыя гандлёвыя прадпрыемствы не мелі спецыяльнага дазволу МНС, што дазваляе рэалізацыю сродкаў супрацьпажарнай аховы, падлягаючых пацвярджэнню адпаведнасці. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Нагадаем, што гандаль сродкамі супрацьпажарнай аховы ўваходзіць у пералік відаў дзейнасці, на здзяйсненне якіх патрабуецца спецыяльны дазвол. Ліцэнзію выдае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. З парадкам атрымання яе можна азнаёміцца на сайце http://rcce.mchs.gov.by/litsenzirovanie/.

Валянціна ЯХНО.

←Самую большую в Беларуси лодку подняли со дна Немана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика