У Веткаўскім ВПК правялі Дзень паэзіі на прыкладзе творчасці зямляка Аляксандра Церахава

Источник материала:  
26.10.2018 — Разное

Неяк Ніл Гілевіч сказаў: “Пакуль паэты будуць пець – не быць Радзіме безыменнай. Зямлі бацькоў — не анямець!”. Гэтыя радкі сталі дэвізам мерапрыемства, якое на мінулым тыдні для вучняў 5-9 класаў правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Веткаўскага ВПК, Тамара Узкая. Напачатку ўрока вучні ўзгадалі пісьменнікаў, чый лёс звязаны з нашай малой радзімай, і зачыталі творы Пятра Прыходзькі, Аркадзя Куляшова, Алега Мінкіна, Міхаіла Карпенкі, Івана Юркіна.

Але найбольш часу прысвяцілі творчасці Аляксандра Церахава, члена Саюза журналістаў, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі былога карэспандэнта газеты “Магілёўскія ведамасці”, выпускніка Веткаўскай школы. Вучні пазнаёмілся з біяграфіяй пісьменніка, потым прачыталі вершы і абмеркавалі аўтабіяграфічнае апавяданне “Пісьмо з мінулага”. Зацікавіла рабят і апавяданне “Вадзіца бабкі Насты”.
На экзэмпляры кнігі “Святая памяць”, якая маецца ў Хоцімскай бібліятэцы, можна прачытаць надпіс: “Чытычам і зямлякам Хоцімшчыны і роднай Батаеўшчыны, якая натхніла мяне на гэтыя апавяданні. Большасць герояў гэтых твораў з маёй маленькай вёсачкі Галубоўкі. Шчасця вам і дабрабыту”.
Завяршаючы мерапрыемства, настаўніца дала параду вучням не забываць сваю малую радзіму, наведваць яе, ганарыцца ёю. “У вас ёсць сілы і час зрабіць яе яшчэ прыгажэйшай, бо гэта месца, дзе мы спачываем душой, месца, куды хочацца вярнуцца, месца, не падобнае на іншыя мясціны”, — сказала яна.

Уласн. інфарм.

←Фотофакт: снайперы на крыше Гомельского облисполкома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика