У Смаргоні разгледзелі пытанні грамадскай бяспекі і дысцыпліны
Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей МЯДЗВЕЦКАС (справа) і начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі абласнога ўпраўлення МНС уважліва слухаюць інфармацыю аб пажарнай бяспецы.
У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік Ігар Генц, начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік Андрэй Міхальчанка, начальнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
З дакладам аб грамадскай бяспецы і дысцыпліне выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, судакладчыкамі былі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Мінко і намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Анатоль Шчасны. Аб вытворчай дысцыпліне расказала начальнік міжраённай інспекцыі працы Святлана Шатохіна.
Па разгледжаным пытанні раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтнае рашэнне.
Кіраўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, дырэктары прадпрыемстваў і арганізацый, іншых суб’ектаў гаспадарання.
Аб стане грамадскай бяспекі распавядае намеснік начальніка РАУС Анатоль ШЧАСНЫ.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.