Шаурма, хачапури, «Смайлик». Ассортимент Ушачского райпо пополнился вкусными новинками

Источник материала:  
26.10.2018 — Разное

Уласная прадукцыя ўшацкіх кааператараў карыстаецца попытам і за межамі раёна, бо здольная задаволіць густ нават самага патрабавальнага пакупніка. І трэба адзначыць, што ў райспажыўтаварыстве пастаянна працуюць над пашырэннем асартыменту, які нядаўна папоўніўся смачнымі навінкамі.

Яшчэ летам аддзел грамадскага харчавання наладзіў выпуск папулярнай шаурмы. Існуе мноства рэцэптаў яе прыгатавання, у складзе ж ушацкай – капуста, курыца, морква, соус, загорнутыя ў лаваш. Спажыўцам прадукт спадабаўся – свежыя партыі не затрымліваліся на прылаўках. Таму ў кастрычніку вырашылі разнастаіць асартымент і яшчэ адным вырабам – хачапуры. Гэтую страву гатуюць з рознымі начынкамі: з сырам, сырам і каўбасой, а таксама з яблыкамі і згушчонкай. Прычым, спецыялісты аддзела абяцаюць у бліжэйшы час яшчэ больш папоўніць асартымент. Чаруюць жа над вытворчасцю прадуктаў з блізкаўсходнімі і грузінскімі каранямі повары Алена Леанідаўна Міхаль (на здымку) і Вольга Эдуардаўна Броўка.Шаурма, хачапури, «Смайлик». Ассортимент Ушачского райпо пополнился вкусными новинками

Ёсць навінка і на радасць ласунам – літаральна днямі ў продаж паступіў торт “Смайлік”. Распрацоўвалі рэцэпт вырабу з пазітыўнай назвай і выглядам, які міжволі застаўляе ўсміхнуцца, сумесна тэхнолагі і кандытары.

– Наш брыгадзір-кандытар Алена Валер’еўна Матвеева вельмі любіць эксперыментаваць, у многім гэта яе заслуга. У аснове “Смайліка” бісквіт, прапітаны крэмам з вяршкоў, унутры ж сюрпрыз з глазуры і дропсаў з шакаладу. Прыемна адзначыць, што першыя партыі торта пайшлі на “ўра”, і мы атрымалі станоўчыя водгукі нашых пакупнікоў, – расказвае начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Т.А.Глінская.

Папоўнілася навінкамі і лінейка пірожных. Кандытарскі цэх пачаў выпякаць капкейкі, а на традыцыйных кошыках з крэмам цяпер “растуць” грыбочкі. Рознакаляровымі фарбамі зайграла пірожнае “Лотас”, і на яго адразу павялічыўся попыт. Ацаніць жа навінкі можна як у “Кулінарыі”, так і ў астатніх кропках грамадскага харчавання.Шаурма, хачапури, «Смайлик». Ассортимент Ушачского райпо пополнился вкусными новинками

У райспажыўтаварыстве ж плануюць у бліжэйшы час парадаваць ушачан іншымі новымі стравамі, сярод якіх папулярныя ў апошні час сушы і ролы.

Вольга КАМАРКОВА.

←Ученые выяснили, что происходит с мозгом космонавтов на орбите

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика