Сёння калектыў супрацоўнікаў “Кліч Радзімы” правёў Дзень падпісчыка ў Васюках
Адной з форм работы рэдакцыі раённай газеты па павелічэнні тыражу нашага друкаванага выдання з’яўляецца правядзенне Дня падпісчыка ў аддзяленнях паштовай сувязі, на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах гарадскога пасёлка і раёна. Сёння калектыў супрацоўнікаў “Кліч Радзімы” правёў Дзень падпісчыка ў аддзяленні паштовай сувязі аграгарадка Васюкі.
Начальнікам аддзялення з нядаўняга часу тут працуе Алена Звягіна, а паштальёнам, на абслугоўванні якой насельніцтва аграгарадка Васюкі, вёсак Лабуці і Мішуты, — Алена Шатыбелка.
Вясковыя жыхары з ранку крочылі на паштовае аддзяленне, каб аплаціць камунальныя паслугі, папоўніць свой грашовы рахунак на мабільным тэлефоне, набыць які-небудзь харчовы ці прамысловы тавар. Не забывалі яны і пра падпіску на раённую газету, тым больш, што кожны, хто ў той дзень яе афармляў, атрымалі ад рэдакцыі невялікія падарункі ў якасці заахвочвання. Як паведаміла нам паштальён Алена Шатыбелка, у сярэднім “Кліч Радзімы” у трох вёсках выпісваюць больш за сорак экземпляраў. А гэта не так і мала для невялікай колькасці жыхароў.
Сяргей РАЙЧОНАК.