Гаспадары дарог : в воскресенье — день автомобилиста и дорожника

Источник материала:  
26.10.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У КУП “Мінскаблдарбуд”-”ДРБУ № 168” мы наведаліся напярэдадні прафесійнага свята напачатку рабочага дня, калі працаўнікі дарог толькі збіраліся адпраўляцца па заданнях. У аб’ектыў фотакамеры трапіла брыгада майстроўскага ўчастка №1, якую ўзначальвае майстар Мая Карпач.

Як яна расказала, яе брыгада працуе непасрэдна на ўтрыманні дарог — праводзіць ямачныя і іншыя рамонты. Нядаўна, напрыклад, давялося працаваць на ўкладцы веладарожкі ў Гарадзеі. Абкоска дарог, высечка кустоў і аварыйных дрэваў уздоўж іх, пафарбоўка прыпынкаў, нанясенне дарожнай разметкі, работа па скаргах насельніцтва і іншае — усё гэта справа рук яе таварышаў па працы.

Гаспадары дарог : в воскресенье — день автомобилиста и дорожника

На пытанне, што прывяло маладую сімпатычную дзяўчыну ў нялёгкую справу догляду дарог, Мая Сяргееўна патлумачыла, што яшчэ застала час працы раённага ліцэя, які быў філіялам БНТУ. Выкладчыкі ўніверсітэта, што прыязджалі на прафарыетацыйныя гутаркі з будучымі выпуск-нікамі, так захапілі яе расповедамі пра дарогі, што яна паступіла на факультэт транспартных камунікацый са спецыялізацыяй “масты, падземныя збудаванні і метрапалітэны”.

— У Нясвіжы няма вялікіх мастоў і метро, — з усмешкай зазначыла мая суразмоўца, — але мне так хацелася жыць і працаваць на радзіме, што я без ваганняў год таму прыйшла ў ДРБУ і не шкадую аб гэтым. Галоўнае, што я — дарожнік. Вядома, бывае нялёгка, бо нашы аб’екты патрабуюць догляду і ўвагі ў любое надвор’е, асабліва — зімой, але я не расчаравалася. На вучобе было цікава, і работа мне падабаецца. Да таго ж, людзі побач — вопытныя і надзейныя. Яны разумеюць усю адказнасць нашай працы, бо ад якасці дарогі залежыць жыццё лю-дзей.

Дарэчы, КУП “Мінскаблдарбуд”-”ДРБУ № 168” адказвае за амаль 392 км аўтамабільных дарог мясцовага значэння. На іх знаходзіцца 52 аўтобусныя павільёны, 137 аўтобусных прыпынкаў, мноства іншых дарожных аб’ектаў. За 9 месяцаў гэтага года прадпрыемства ўласнымі сіламі выканала работ, аказала паслуг і рэалізавала матэрыялаў для старонніх заказчыкаў за кошт іншых крыніц фінансавання на суму 3934,3 тысячы рублёў, што склала 110,9 % да плана. Па стане на 24 кастрычніка выпушчана і ўкла-дзена 24923,7 тоны асфальтабетоннай сумесі.

На фота: брыгада майстроўскага ўчастка № 1 у складзе ва-дзіцеля Аляксандра Вайцяшэнкі, дарожнага рабочага Валян-ціна Віннічка, дарожных рабочых Ігара Самсоніка і Юрыя Караваевіча на чале з майстрам Маяй Карпач (у цэнтры) абмяркоўваюць планы на дзень.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Налоговики хотят облегчить жизнь ИП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика