Мінскі таксовец прысабечыў гадзіннік за 10 тысяч рублёў, якія забыў пасажыр

Источник материала:  
25.10.2018 15:48 — Разное
Мінскі таксовец прысабечыў гадзіннік за 10 тысяч рублёў, якія забыў пасажыр
Фота: guvd.gov.by

Грамадзянін Кітая стаў ахвярай сквапнасці мінскага таксоўца. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек звярнуўся ў міліцыю з просьбай знайсці згублены гадзіннік, які каштаваў каля 10 тысяч рублёў. 

Ён распавёў, што што ў дзень знікнення гадзінніка ездзіў на таксоўцы. Пасля заканчэння паездкі кітаец выявіў, што ў яго знік гадзіннік. На наступны дзень ён звярнуўся да кіроўцы, але той заявіў, што гадзінніка не знаходзіў.

Аднак міліцыянты выявілі, што менавіта 42-гадовы таксовец прысабечыў дарагі гадзіннік. Міліцыянтам ён патлумачыў, што знайшоў гадзіннік на заднім сядзенні аўтамабіля праз некалькі дзён пасля звароту кітайца. 

На таксоўца пачалі крыміанальную спарву за крадзеж. Яму пагражае ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

←Кому и зачем врут власти, что Беларусь боится агрессии Запада?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика