У соннага пацыента лякарні скралі заплечнік і красоўкі

Источник материала:  
25.10.2018 12:09 — Разное
У соннага пацыента лякарні скралі заплечнік і красоўкі
Фота: pixabay.com

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрымалі за крадзеж непрацуючага раней несудзімага мужчыну, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Выявілася, што 36-гадовы мужчына быў у прыёмным пакоі сталічнай лякарні. Там ён заўважыў, як спіць незнаёмы мужчына, а побач стаяць красоўкі і заплечнік. Зламысніку так спадабаліся чужыя рэчы, што ён гадумаў іх скрасці.

Праваахоўнік патлумачыў, што хацеў выкарыстаць красоўкі і заплечнік у асабістых мэтах. Змесціва заплечніка яго не зацікавіла, таму ўсе рэчы сумкі ён проста выкінуў. 

На мужчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — да трох гадоў пазбаўлення волі.

←Как выглядят и сколько стоят новые таунхаусы и коттеджи УКСа в Зацени

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика