У канцы гэтага тыдня, як і напачатку наступнага, захаваецца халоднае надвор’е, з ветрам і невялікімі ападкамі, у панядзелак магчымы і мокры снег.
Сёння, 25 кастрычніка, будзе пахмурна, у другой палове дня — дажджы. Паўднёва-заходні вецер — 4 — 6 метраў за секунду. Тэмпература на гэты дзень: +4…+5 °С, ноччу — +3 °С.
У пятніцу, 26 кастрычніка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, паўночна-заходні вецер — 3 — 6 м/с, увечары верагодны туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Удзень паветра прагрэецца да 5…7 градусаў вышэй за нуль, а уначы — 5…6 градусаў са знакам “+”.
Субота, 27 кастрычніка, па дадзеных метэаролагаў, прагназуецца больш цёплай: +8…+10 °С — удзень, +3…+5 — ноччу. Разам з тым, узмоцніцца паўднёва-заходні вецер: 6 — 8 м/с, а пры парывах — да 13. Будзе пахмурна, у другой палове дня магчымыя дажджы.
У нядзелю, 28 кастрычніка, удзень — не больш за 6 градусаў цяпла, уначы — +2 °С. На працягу дня — невялікія дажджы, ноччу — магчымы мокры снег. Паўночна-заходні вецер — 3 — 5 м/с.
Магчымы снег і ў панядзелак, 29 кастрычніка. Будзе воблачна, з дажджамі і ўсходнім ветрам — 8 — 10 м/с, з парывамі да 15. Дзённая тэмпература — +4…+6 °С, ноччу — 4…5 градусаў вышэй за нуль.
“НН”.