У Мінску машыны з нумарамі РФ заблакавалі маршрутку, кіроўцу зламалі сківіцу

Источник материала:  
24.10.2018 22:41 — Разное
У Мінску машыны з нумарамі РФ заблакавалі маршрутку, кіроўцу зламалі сківіцу
Фота: скрыншот з відэа аўтарэгістратара.

У Мінску аўтамабілі з нумарамі Расійскай Федэрацыі заблакавалі маршрутку, кіроўцу зламалі сківіцу. Пра гэтае здарэнне парталу tut.by распавёў пацярпелы. Анатоль кажа, што адбылося гэта пасля 12-й гадзіны на Арлоўскай вуліцы. Яго маршрутка № 1077 ехала ад Камароўскага рынку ў бок Сухарава, у салоне былі некалькі пасажыраў.

Невядомыя на аўтамабілях Hyundai Santa Fe і  Mercedes абурыліся, што маршрутнае таксі, аб'язджаючы трактар, на нейкія секунды выехала на "іх" паласу руху. Яны заблакавалі маршрутку, выцягнулі з салона кіроўцу, адзін са зламыснікаў ударыў кулаком у твар, а іншы трымаў (відэа глядзі тут).

Пацярпелы напісаў заяву ў міліцыю, невядомых шукаюць. Кіроўца маршруткі шпіталізаваны, яму зробяць аперацыю.

←"Динамо-Минск" установило новый антирекорд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика