У Кобрынскім раёне знік шматпавярховы будынак камбікормавага завода (відэа)
24.10.2018 19:14
—
Разное
Фота: brest.mchs.gov.by
У Кобрынскім раёне знік шматпавярховы будынак камбікормавага завода. Яго пачалі будаваць у савецкія часы, але пасля праект замарозілі. 22-метровы будынак некалькі дзесяцігоддзяў стаяў на тэрыторыі ААТ "Гарадзец". Нарэшце абласнымі ўладамі было прынятае рашэнне аб яго ліквідацыі. 24 кастрычніка даўгабуд узарвалі супрацоўнікі Цэнтра выбухатэхнічнай службы Рэспубліканскага атрада спецпрызначэння МНС.