Пасяджэнне калегіі Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь праходзіць у Смаргонскім раёне
У ім прымаюць ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, намеснікі старшыняў іншых абласных выканаўчых камітэтаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, члены калегіі, кіраўнікі абласных аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і падначаленых ім прадпрыемстваў, першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек.
Выступае міністр ЖКГ Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў.
Адкрываючы гэта мерапрыемства ў Смаргонскім РУП “ЖКГ”, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай краіны Аляксандр Церахаў адзначыў, што на разгляд вылучаны два пытанні. Першае тычыцца выканання дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, другое – запазычанасці і стану разлікаў за пастаўляемыя жыллёва-камунальныя паслугі.
Згодна з планам правядзення выязнога пасяджэння калегіі міністэрства ЖКГ удзельнікі гэтага мерапрыемства наведалі два камунальныя аб’екты ў Смаргонскім раёне. Спачатку пляцоўку для раздзельнага збору бытавых адходаў ў горадзе, паблізу гасцініцы, дзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай расказаў аб тым, як праводзіцца ліквідацыя міні-палігонаў у сельскай мясцовасці, і жыхары заключаюць дагаворы з ЖКГ на вываз бытавых адходаў з населеных пунктаў, як нарыхтоўваюцца другасныя матэрыяльныя рэсурсы.
У Асінаўшчызне была паказана кацельня, дзе выкарыстоўваюцца электракатлы. Як адзначыў галоўны інжынер РУП “ЖКГ” Аляксей Гакуць, да яе рэканструкцыі ў якасці паліва выкарыстоўваўся прыродны газ, таму работа гэтага камунальнага аб’екта была неэфектыўнай. Пры выкарыстанні электракатлоў падагрэў вады ажыццяўляецца ноччу, калі больш нізкі тарыф на электрычную энергію.
У Ашмянскім раёне ўдзельнікі калегіі наведаюць 3 камунальныя аб’екты, пасля чаго бліжэй да заканчэння працоўнага дня пройдзе плянарнае пасяджэнне, на якім будуць падведзены вынікі работы падраздзяленняў ЖКГ.
Удзельнікі калегіі.
Першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас коратка распавядае гасцям аб раёне.
Каля выставы вырабаў мясцовага ліцейна-механічнага завода…
Каля выставы вырабаў камунальнай тэхнікі вытврочасці агрэгатнага завода.
Прадстаўнік агрэгатнага завода ўручае буклет з выпускаемай прадукцыяй намесніку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Дзяшко.
Удзельнікі калегіі ЖКГ наведалі помнік Францішку Багушэвічу і сфатаграфаваліся каля яго на памяць.
Аб арганізацыі работы па збору другаснай сыравіны расказвае намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандр Бажыдай.
Міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў гутарыць з намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем.
Каля крытай кантэйнернай пляцоўкі.
Галоўны інжынер Смаргонскага РУП “ЖКГ” распавядае аб рабоце кацельні, якая знаходзіцца ў аграгарадку Асінаўшчызна.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.