Мінчук скраў з крамы 188 шакаладак

Источник материала:  
24.10.2018 13:08 — Разное
Мінчук скраў з крамы 188 шакаладак
Фота: pixabay.com

Сталічныя міліцыянты затрымалі непрацуючага, раней судзімага 37-гадовага мінчука за крадзеж 188 плітак шакаладу. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуліся супрацоўнікі адной са сталічных крам. Па іх словах, адзін з работнікаў заўважыў, як наведнік крамы хавае тавар па кішэнях і пад куртку. Калі да зламысніка звярнуліся, ён кінуўся наўцёкі.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за рабаванне. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

←Рекордный джекпот в $1,6 млрд разыгран в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика