У мінулую нядзелю на рынку ў Нясвіжы было не толькі людна, як заўсёды, але і весела. Тут шумеў міжрэгіянальны кірмаш, на які прывезлі свае тавары прадстаўнікі Нясвіжчыны і нашы суседзі з Клеччыны, Стаўбцоўшчыны, Капыльшчыны. Былі тут і гандляры з Брэсцкай, Гродзенскай абласцей, а таксама мінчане.
Да каляровых карункаў восені свае яркія фарбы дабавілі тут “Суседзі”. Менавіта гэты калектыў аматарскай творчасці Грыцкевіц-кага сельскага цэнтра культуры падарыў і дарослым, і дзецям шмат станоўчых эмоцый.
Рэпартаж з міжраённага кірмашу ў Нясвіжы чытайце ў наступным нумары “НН”.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.