20 кастрычніка 2018 года ў аграгарадку Геранёны адбыўся баль-прыём “Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл”. На балі-прыёме прысутнічалі знакамітыя гістарычныя асобы Іўеўскага краю, знатныя дамы і галантныя кавалеры.
Адбыўся цікавы экскурс у гісторыю даўніх часоў ХVI стагоддзя, калі старажытныя Геранёны належалі Гаштольдам, а Барбара Радзівіл была жонкай ваяводы Станіслава Гаштольда.
Пад гукі старадаўняй музыкі гасцей вітала гаспадыня балю Барбара Радзівіл у суправаджэнні сваёй світы.
У час балю былі выбраныя ўладальнікі лепшых бальных касцюмаў, арыгінальных веераў, выканаўцаў рэверса, Высакародны Рыцар і Першая Дама.
Удзельнікі мерапрыемства пад час майстар-класа набылі навыкі выканання танцаў паланэзу, куранты, бурэ, алеманды, серабанды, полькі і вальса. У файе ўстановы культуры працавалі выставы веяраў, літаратуры і сувенірнай прадукцыі.


