ААТ “Прыазёрны мір”: адзін дзень у гаспадарцы
23.10.2018
—
Разное
Агульная плошча земляў ААТ “Прыазёрны мір” складае 7803 гектары. Пад сельгасугоддзі адведзена 5675 га, у тым ліку 3395 га складае паша.
У гаспадарцы пяць малочнатаварных фермаў: Дабея (група раздою), МТК-2 Дабея, Амбросавічы, Маркава і Непароты. Акрамя таго, у Дабеі і Непаротах ёсць па цялятніку. Агульная колькасць жывёлы ў гаспадарцы складае 1846 галоў, у тым ліку 1031 карова. Валавая вытворчасць малака за студзень-верасень гэтага года склала 1754 тоны, таварнасць – 80,1%. За названы перыяд атрымана 570 галоў прыплоду (101,4% да ўзроўню мінулага года). У ААТ “Прыазёрны мір” сёння працуе 126 чалавек.
Поспех пачынаецца на палетках
Нашу сустрэчу дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” Васіль Дзяцко перанёс на раніцу, адразу пасля планёркі, бо затым кіраўніку трэба было неадкладна ехаць у вобласць. Там жа, ля дома механізатара, дырэктар пажадаў сфатаграфавацца са сваё надзейнай камандай.
Загадзя азнаёміўшыся з раённай зводкай, мы запыталі ў кіраўніка, у чым фундамент поспеху гаспадаркі. “Поспех пачынаецца на палетках, – пачаў Васіль Мікалаевіч. – Кажу гэта з усёй упэўненасцю, бо сам па спецыяльнасці аграном. – Сёлетнія вясна і лета не вельмі радавалі аграрыяў – спачатку засушыла, потым заліло. Усё гэта аказала негатыўны ўплыў на ўраджай: азімых зерневых атрымалі на круг каля 16 цэнтнераў з гектара, яравых – і таго менш. Паколькі зерня назапасілі нямнога, асноўны ўпор рабілі на нарыхтоўку сенажу і сіласу. Сёлета скошвалі не толькі свае палеткі, але і кінутыя вясковыя ўчасткі. Такім чынам змаглі нарыхтаваць 23 цэнтнеры кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, што на 2,5 кармавых адзінак больш за ўзровень мінулага года. У Непаротах дадаткова зрабілі новую бетанаваную траншэю, туды змясцілася 1450 тон сіласу. Наш кармавы атрад працаваў дацямна, хлопцы стараліся. Думаю, зімой хопіць сваіх кармоў”…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю чытаць матэрыял у №82 ад 23.10.2018 г.