Спеўны сход крочыць па рэгіёнах
25 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбудзецца “Палескі спеўны сход” (Набярэжная Францыска Скарыны, 32). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
На палескім спеўным сходзе можна будзе :
· апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся;
· пачуць і заспяваць разам з народным сямейна фальклорна-этнаграфічным калектывам Лук'яновічаў аўтэнтычныя песні вёскі Леснікі Драгічынскага раёну.
· Знайсці сяброў і атрымаць асалоду ад спеваў.
Вядоўца – Аляксандра Гушча.
Госці- Сяржук Доўгушаў- кіраўнік Спеўнага сходу, лідар гурта “Vuraj”, сёстры Лук’ яновіч- народны сямейна фальклорна-этнаграфічны калектыў.
Месца: Берасце, Набярэжная Францыска Скарыны, 32.
Пачатак а 19.00.
Аб ініцыятыве Спеўны сход
Спеўны сход- сустрэчы, дзе людзі разам спяваюць беларускія песні. Ідэя Спеўных сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву, дзякуючы яму Спеўны сход крочыць не толькі па Беларусі, але і па ўсяму свету. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.
Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй. Першым заспяваў Менск, у гэтым годзе далучыліся Маладзечна, Бабруйск, Горадня, Віцебск, на чарзе Берасце і Вілейка.
На Спеўным сходзе вы загучыце па-новаму, бо спяваць можа кожны.
|