З Першамайскага суда Мінска эвакуявалі 40 чалавек
22.10.2018 15:36
—
Разное

Фота: pixabay.com
Падазроная безгаспадарная сумка каля суда Першамайскага раёна Мінска выклікала трывогу ў мінакоў. Пра падазроную знаходку людзі паведамілі ў міліцыю каля 12-й гадзіны дня, перадае прэс-служба ГУУС Мігнарвыканкама.
На месца выкліку выехала следча-аператыўная група. Міліцыянты ачапілі месца здарэння і эвакуявалі з будынка 40 чалавек. Таксама на месца здарэння прыехалі сапёры.
Выявілася, што ў сумцы былі асабістыя рэчы. Іх уладальніка цяпер шукаюць.