Лабавое сутыкненне аўтамабіляў каля Камянца, адзін загінулы, чацвёра ў бальніцы

Источник материала:  
22.10.2018 12:22 — Разное
Лабавое сутыкненне аўтамабіляў каля Камянца, адзін загінулы, чацвёра ў бальніцы
Фота: http://gaibrest.by

У Камянецкім раёне адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў, адзін чалавек загінуў, яшчэ чацвёра трапілі ў бальніцу. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў суботу, 20 кастрычніка. На трасе Слонім — Высокае 34-гадовы кіроўца BMW 530i, жыхар Брэста, пайшоў на абгон і не заўважыў, што на сустрэчнай паласе знаходзіцца Alfa Romeo (ім кіраваў 22-гадовы мужчына).

Загінула 54-гадовая пасажырка BMW 530i, якая знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні справа (маці кіроўцы). У Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу трапілі кіроўца гэтага аўтамабіля і двое пасажыраў (61-гадовы мужчына і 56-гадовая жанчына), а таксама 21-гадовая пасажырка Alfa Romeo. Усе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

"Беларусь сегодня" са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка паведамляе, што ў адносінах кіроўцы BMW 530i распачалі крымінальную справу за парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

←Даже взрослые не повторят. 8-летний Вася из Беларуси зажигательно танцует лезгинку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика