Ствараем сямейны альбом

Источник материала:  
22.10.2018 — Разное

Ствараем сямейны альбом
Адыйшоў у мінулае час, калі людзі беражліва ўклейвалі фотаздымкі ў фотаальбом, захоўвалі як адну з галоўных каштоўнасцей, кранальна разглядвалі і пераказвалі гісторыі продкаў на старых фотакартках. 

У час лічбавых тэхналогій каштоўнасць здымка значна зніжана. Ніхто не чакае «пакуль выляціць птушка», не падпісвае «на доўгую памяць» і не дарыць фотаздымкі на гэтую самую доўгую памяць. На жаль і памяць сённяшніх здымкаў кароткая.

Таму мы прапануем стварыць наш агульны сямейны фотаальбом, у якім змесцім здымкі нашых гераічных бабуль і дзядуль, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў партызанскага руху, тых, хто аднаўляў наш раён пасля вызвалення. Дасылайце на электронны адрас раённай газеты hoiniki_novosti@mail.ru фотаздымкі з невялікім расказам пра сваіх родзічаў, а мы потым змесцім іх на сайце «Хойніцкіх навін». Давайце ганарыцца нашым мінулым разам!

Вольга БЕЛАШ.

←Блиц-опрос. Декрет №3: независимое мнение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика