У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру

Источник материала:  
22.10.2018 10:24 — Разное
У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Лепельскім раёне ўначы загінуў салдат — выбег на дарогу і трапіў пад фуру DAF. 19-гадовы вайсковец памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў, інфармуе БЕЛТА. Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Бароўка, дзе дыслакуецца вайсковая частка. Адзначаецца, што салдат раптоўна апынуўся на праезнай частцы. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Дарэчы, днямі ў Лепельскім раёне адбылося яшчэ адно падобнае здарэнне. Як інфармуе прэс-служба МУС, каля вёскі Верабкі грузавік "Mercedes", якім кіраваў жыхар Глыбокага, наехаў на 45-гадовага грамадзяніна Расіі. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы. Пасля на расіяніна наехаў і аўтамабіль "Peugeot", якім кіраваў жыхар Наваполацка. Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

←Индикатор DMI - Индекс среднего направленного движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика